Вы тут

Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал турніру ў Мельбурне

Аляксандра Сасновіч / wtatennis.com

Аляксандра Сасновіч (107-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру ў Мельбурне. У 1/2 фіналу беларуская тэнісістка перамагла амерыканку Эн Лі (47) — 7:6 (7:4), 2:6, 6:3.

Фінал пройдзе 9 студзеня. Аляксандра Сасновіч сустрэнецца ў ім з Амандай Анісімавай з ЗША, 78-й ракеткай свету. Пачатак а 7-й раніцы па беларускім часе, жывая трансляцыя — на "Беларусь 5".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.