Сасновіч і Сабаленка стартавалі на US Open з перамог

Сасновіч і Сабаленка стартавалі на US Open з перамог

Аляксандра Сасновіч стартавала на US Open з перамогі. У 1/64 фіналу беларуская тэнісістка ў трох сэтах выйграла ў Белінды Бенчыч са Швейцарыі — 2:6, 6:1, 6:2. Арына Сабаленка таксама ў няпростым паядынку перамагла Даніэль Колінз з ЗША — 6:0, 4:6, 6:4.

Раней паспяхова стартавалі на адкрытым чэмпіянаце ЗША беларускі Вера Лапко і Вікторыя Азаранка. Лапко ў 1/64 фіналу абыграла Кацярыну Бандарэнка з Украіны і ў наступным паядынку сустрэнецца з бельгійкай Эліс Мертэнс, 15-й ракеткай свету. Азаранка без асаблівых праблем "разабралася" з Вікторыяй Кужмавай са Славакіі. Наступная яе саперніца — Дар'я Гаўрылава, аўстралійка расійскага паходжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі