Вы тут

Аляксандра Сасновіч прайграла 123-й ракетцы свету

Аляксандра Сасновіч / Reuters

На тэнісным турніры ў кітайскім Гуанчжоў беларуска Аляксандра Сасновіч (50-ы нумар у рэйтынгу WTA) выбыла з 1/16 фіналу адзіночнага разраду, перадае БЕЛТА.
 
Наша суайчынніца прайграла сербскай тэнісістцы Аляксандры Круніч, якая займае 123-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, — 4:6, 2:6.

У стартавым матчы парнага разраду беларуска Лідзія Марозава разам з Аляксандрай Круніч выйдуць супраць расійска-казахстанскай пары Натэла Дзаламідзэ / Алена Рыбакіна.

Турнір у Гуанчжоў завершыцца 21 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.