Вы тут

Аляксандра Сасновіч на US Open стартавала з перамогі

Аляксандра Сасновіч / instagram.com/aliaksandrasasnovich

Аляксандра Сасновіч на US Open стартавала з перамогі. У першым крузе беларуска ў трох сэтах абыграла амерыканку Джэніфер Брэдзі — 6:1, 4:6, 6:0. Сасновіч — 46-я ракетка свету, яе саперніца — 67-я. У наступным крузе Аляксандра сустрэнецца з Онс Джабір (62) з Туніса, якая ў стартавым паядынку выйграла ў францужанкі Каралін Гарсіі (27) — 7:6, 6:2.

Беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка сустрэнуцца паміж сабой у сераду.

Адзначым, што ўжо на старце адкрытага чэмпіянату ЗША прайграла расіянка беларускага паходжання Марыя Шарапава, якая за гадзіну саступіла амерыканцы Серэне Уільямс — 1:6, 1:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.