Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу

Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу

Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу. У чэрвені 2018-га ў сталіцы Латвіі пройдзе нарада краін Еўрасаюза па ядзернай бяспецы. І латвійскі бок запрасіў да ўдзелу Беларусь. Як паведаміў парталу tut.by дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрэй Пілдэговіч, запрашэнне ёсць асабіста для кіраўніка дзяржавы. “Даты яшчэ будзем прапрацоўваць. Але нам здаецца, што вельмі важны кантакт на ўсіх узроўнях”, — сказаў ён.

Як стала вядома мінулай восенню, Лукашэнку двойчы запрашалі наведаць Латвію. Гэта рабілі афіцыйныя асобы падчас візітаў у Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі