Аляксандр Сапега прэзентаваў "Сто кубкаў яблычнай гарбаты"

14-га кастрычніка ў мінскай галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя кнігі “Сто кубкаў яблычнай гарбаты”, якую напісаў вядомы беларускі бубнач Аляксандр Сапега.  Кніга ўяўляе сабою зборнік кароткіх апавяданняў пра музыкаў джазавага гурта “Apple Tea”, дзе Аляксандр выступае ў якасці бубнача, а таксама пра іх сяброў і калег. Джазмэны і рокеры, мастакі, паэты, акцёры паказаныя ў кнізе па-за кулісамі сваёй творчасці, там, дзе яны – звычайныя людзі.

На прэзентацыі прысутнічалі героі кнігі, а таксама штатлікія прыхільнікі гурта “Apple Tea”. Аўтар частаваў сваіх гасцей яблыкамі, крымскім партвейнам, плаўленымі сыркамі “Дружба”і раздаваў афтографы. “Apple Tea” у складзе Мішы Філіпені, Ігара Лютага і Віталя Ямуцеева стваралі “яблычна-лёгка-джазавы” фон вечарыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі