Аляксандр Рыбак будзе вядучым конкурсу прыгажосці ў Беларусі

Вядучым конкурсу прыгажосці “Міс Інтэркантыненталь -2009”, які пройдзе ў Мінску 27 верасня, стане Аляксандр Рыбак. Аляксандр ужо прыняў прапанову канала АНТ паспрабаваць сябе ў ролі шоўмэна і папярэдне даў згоду. Хто стане парай Аляксандра пакуль не вядома.

“Міс Інтэркантыненталь” – адзін з самых папулярных у свеце конкурсаў прыгажосці. Галоўны прыз у – карона з белага золата аздобленая брыліянтамі коштам 361 тясяча долараў. У верасні за яе будуць змагацца прыгажуні з 50-ці краін. Прадстаўніцу Беларусі плануецца абраць у канцы ліпеня ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Акрамя таго, арганізатары конкурсу абяцаюць, што ў перапынках паміж дэфіле на сцэну будуць выходзіць зоркі з кожнага кантыненту.

Нагадаем, што папярэдні конкурс “Міс Інтэркантыненталь -2008” праходзіў у Варшаве, у лістападзе мінулага году.

Белапан
Фота: mi3.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі