Аляксандр Лукашэнка змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна

Аляксандр Лукашэнка змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №194 змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна. Гэта робіцца дзеля рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы, інфармуе БЕЛТА.

У мяжу Мінска ўключаюцца каля 160 га тэрыторыі, размешчанай у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. У іх ліку 147,51 га — гэта землі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальны аэрапорт Мінск", а 10,93 га — землі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Смалявіцкі лясгас". Гэтыя зямельныя ўчасткі далучаюцца да тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Мінска.

Указ набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі