Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду Савета бяспекі

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду Савета бяспекі

Аляксандр Лукашэнка склікаў нараду, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".  

Мяркуючы па ўсім, гэта нарада з Саветам бяспекі і сілавікамі. Прысвячаецца яна сітуацыі ў краіне.

"Зразумела з сітуацыі, што найважнейшымі задачамі, якія цяпер стаяць перад органамі ўлады, і ў прыватнасці Саветам бяспекі, а можа, і перш за ўсё — забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян, абарона канстытуцыйнага ладу, забеспячэнне нармальнага функцыянавання дзяржаўных органаў кіравання", — прыводзіць "Пул Першага" словы кіраўніка Беларусі.

У краіне чацвёрты дзень працягваюцца вулічныя акцыі пратэсту. Паводле афіцыйных звестак, каля шасці тысяч чалавек затрыманыя. Прынамсі адзін чалавек загінуў, больш за дзвесце — шпіталізаваныя. 

Напярэдадні Лукашэнка таксама збіраў нараду, але яна прысвячалася развіццю харчовай прамысловасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі