Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Туркменістан
![Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Туркменістан](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/turkmen-1012.jpg.webp?itok=soQAhaho)
Пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. 10 снежня самалёт з кіраўніком Беларусі на борце здзейсніў пасадку ў міжнародным аэрапорце Ашхабада, перадае БЕЛТА. Перад гэтым ён наведваў з афіцыйным візітам В'етнам.
Паведамляецца, што Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Кіраўнікі дзяржаваў падпішуць шэраг міжнародных дакументаў. Чакаецца, што беларускі кіраўнік наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш, Алімпійскі гарадок.
Акрамя таго, Лукашэнка прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".
Фота: БЕЛТА