Аляксандр Лукашэнка адправіцца ў Маскву

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.



Плануецца, што на саміце Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета 24 снежня  прэзідэнты абмяркуюць пытанні далейшага развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і далучэння да яго новых краін. У цэнтры ўвагі будзе ход працы над праектам Дамовы пра Еўразійскі эканамічны саюз.



Акрамя таго, працягнулі ў прэс-службе, у парадак дня паседжання ўключаныя пытанні, якія датычаць кантролю за выкананнем правіл канкурэнцыі, дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій. Плануецца таксама зацвердзіць бюджэт Еўразійскай эканамічнай камісіі на 2014 год.



На паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 25 снежня мяркуецца разгледзець асноўныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі