Аляксандр Глеб вучыць іспанскую для побыту, а не для гульні

Паўабаронца "Барселоны" футбаліст Аляксандр Глеб распавёў на сайце УЕФА пра сваё становішча ў клубе. Ён адзначыў, што каманда і летась была моцная, але ёй бракавала адзінства. Цяпер з'явіліся новыя гульцы і новы трэнер, яны дадалі яркасці ў гульню "Барселоны".

Сам беларускі футбаліст вучыць іспанскую мову, аднак збольшага — не для паўсядзённых кантактаў, бо на полі выкарыстоўваюцца інтэрнацыянальныя знакі. Глеб паведаміў, што задаволены сваім знаходжаннем у Іспаніі, але працэс адаптацыі да мясцовага футбола яшчэ працягваецца. Таксама ён заявіў, што хацеў бы мець больш гульнявога часу.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі