Аляксандр Глеб спрабуе сябе ў хакеі, але пакуль не ўсё атрымліваецца

Аляксандр Глеб спрабуе сябе ў хакеі, але пакуль не ўсё атрымліваецца

Самы вядомы беларускі футбаліст 38-гадовы Аляксандр Глеб распавёў minsknews.by, якімі відамі спорту займаецца.

"Арганізм патрабуе нейкіх усё ж такі нагрузак, і проста ёсць жаданне чымсьці займацца, тым, што падабаецца, — кажа Глеб. — Хаджу з хлопцамі на хакей, хоць не ўсё так добра ў мяне атрымліваецца ў хакеі. На пляжны футбол хаджу і на лыжы, ездзіў. Займаюся тым, што падабаецца, ад чаго атрымліваю задавальненне".

Футбаліст летась гуляў у чэмпіянаце Беларусі ў "Іслачы". Ён яшчэ не аб'явіў, ці заканчвае прафесійную кар'еру ці яшчэ крыху пагуляе. У студзені галоўны трэнер "Іслачы" Валерый Жукоўскі сказаў, што "Глеб адпачывае, аднаўляецца... паглядзім, што будзе ў сакавіку". Гэта можа азначаць, што праз месяц Аляксандр прыме рашэнне, ці застанецца ён у футболе, ці ўсё ж і далей будзе вучыцца гуляць у хакей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі