Аляксандр Глеб не паехаў у Лондан на матч "Арсенал" — БАТЭ
![Аляксандр Глеб не паехаў у Лондан на матч "Арсенал" — БАТЭ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/arsenal_0.jpg.webp?itok=9PEqmtwb)
Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб не паехаў на матч Лігі Еўропы "Арсенал" — БАТЭ, які адбудзецца ў Лондане ўвечары 7 снежня. Еўрарадыё заспела паўабаронцу ў Германіі, куды ён выправіўся на дзень нараджэння сябра.
"Так, збіраюся паглядзець гульню па тэлевізары, — распавёў нам футбаліст. — За каго буду балець? Шчыра кажучы, не хачу выказваць нейкія ацэнкі. А навошта? Буду балець за прыгожы футбол".