Аляксандр Глеб не дамовіўся з адэскім “Чарнаморцам”

Аляксандр Глеб не дамовіўся з адэскім “Чарнаморцам”

Аляксандр Глеб не будзе гуляць у адэскім “Чарнаморцы” (яго трэніруе беларускі спецыяліст Алег Дулуб). “Мы не дамовіліся”, — сказаў ён у эфіры праграмы “PRO спорт. Вынікі тыдня” на тэлеканале “Беларусь 5”. Самы вядомы беларускі футбаліст па-ранейшаму застаецца без клуба. Ён не аб’явіў пра завяршэнне кар’еры, кажа, што хацеў бы яшчэ адгуляць адзін “сезончык”. Але ўжо цяпер Глеб збіраецца вучыцца на трэнера: “Пайду вучыцца, каб атрымаць ліцэнзію”. Нядаўна з’явілася інфармацыя, што футбаліст можа стаць экспертам расійскага спартыўнага тэлеканала.

Аляксандру Глебу 36 гадоў. За сваю кар’еру ён паспеў пагуляць у БАТЭ, “Штутгарце”, “Арсенале”, “Барселоне”, іншых клубах Англіі, Германіі, Турцыі і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі