Вы тут

Аляксандр Андрыеўскі стаў галоўным трэнерам ХК "Сочы"

Аляксандр Андрыеўскі / photo.khl.ru

51-гадовы Аляксандр Андрыеўскі стаў галоўным трэнерам расійскага хакейнага клуба "Сочы". Гэта афіцыйная інфармацыя. Абноўлены трэнерскі штаб каманды. "Сочы" выступае ў чэмпіянаце КХЛ няўдала, знаходзіцца на 10-м месцы ў канферэнцыі "Захад". Перад Андрыеўскім ставіцца задача вярнуць "Сочы" ў барацьбу за плей-оф. Раней ён з пераменным поспехам працаваў з мінскім "Дынама", з расійскімі клубамі "Адмірал" і "Сібір".

У траўні сёлета беларускі спецыяліст мог падпісаць кантракт з мінскім "Дынама", але перадумаў. І заставаўся без працы да восені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.