“Алеся” аднавіла пракладванне тунеляў на трэцяй лініі мінскага метро

“Алеся” аднавіла пракладванне тунеляў на трэцяй лініі мінскага метро

Мезанізаваны тунелепраходны комплекс “Алеся” аднавіў пракладку тунеляў на трэцяй лініі мінскага метро, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на генеральнага дырэктара УП “Мінскметрабуд” Леаніда Стухальскага. Паводле яго інфармацыі, працы былі адноўленыя тры дні таму і комплекс выйшаў на праектную магутнасць. На сёння змантажавана 5 колаў тунеля, у другі дзень — 6.

“Алеся” спынілася 26 чэрвеня. Тады механізаваны шчыт працаваў у тунелі, які ішоў ад станцыі “Вакзальная”. Там ён захрас у зямлі пад прыватнымі дамамі, у выніку чаго на адным з падворкаў адбыўся абвал глебы. У “Мінскметрабудзе” пазней тлумачылі, што “Алеся” не магла наскочыць на нейкія падземныя збудаванні тэхнагеннага характару. Верагодная прычына спынення механізаванага шчыта — складаныя гідрагеалагічныя ўмовы, бо глеба сцірала элементы механізму.

Да свайго спынення “Алеся” праклала два тунеля ў бок станцыі “Юбілейная плошча” і прайшла 200 метраў у бок “Кавальскай слабады”.

Трэцяя лінія мінскага метро будзе называецца Зеленалужскай. У перспектыве на ёй плануюцца 14 станцыяў, якія звяжуць мікрараён Зялёны Луг з Курасоўшчынай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі