Алесь Міхалевіч: Мы не атрымлівалі ад рускіх ніякіх грошай

Тэкст ліста, які напісаны ў суаўтарстве са старшынёй арганізацыі “Наш дом” Вольгай Карач і каардынатарам грамадскага руху “Трэці шлях” Паўлам Марозавым, размешчаны на сайце “Нашага дома”. У ім палітыкі заклікаюць неадкладна вызваліць Уладзіслава Баумгертнера і ўсіх іншых палітвязняў Беларусі.

Алесь Міхалевіч: Баўмгертнер з’яўляецца палітычным вязнем


Тым часам навіна аб звароце Міхалевіча, Карач і Марозава атрымала шырокі розгалас. Сёй-той нават абвінаваціў Алеся Міхалевіча ў “праплочанасці” акцыі. Маўляў, аўтары заявы атрымалі ад расійскіх алігархаў мільён долараў. У каментары для Еўрарадыё спадар Міхалевіч факт атрымання грошай адмаўляе.



Алесь Міхалевіч: “Я не ведаю, што тут каментаваць. Для нас правы чалавека з’яўляюцца правамі чалавека. І мы не змяняем свайго стаўлення да іх у залежнасці ад таго, хто трапляе пад рэпрэсіі”.



Ён таксама заўважыў, што ідэя выступіць са зваротам у абарону гендырэктара “Уралкалія” нарадзілася адначасова ва ўсіх трох падпісантаў, таму аднаго аўтара выдзеліць нельга.
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі