Вы тут

Алексіевіч звярнулася да Лукашэнкі: "Сыдзі, пакуль не позна!"

Тое, што адбываецца ў Беларусі, шакуе многіх у свеце / Reuters

Беларуская пісьменьніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч дала жорсткую ацэнку дзеянням улады супраць свайго народу. У інтэрв'ю Радыё Свабода яна кажа пра радыкалізацыю грамадства ў адказ на дзеянні АМАПу, якія "нават ніхто з нас не мог уявіць".

"Проста хапаюць людзей на вуліцы, — гаворыць Алексіевіч пра дзеянні АМАПаўцаў. — Затрыманыя сядзяць у спартовых залях без ежы і вады. А самае галоўнае — людзі абсалютна мірныя".

Пісьменніца падкрэслівае, што "ніхто вакол сябе не бачыць тых, хто любіць Лукашэнку, хто адстойваў яго так, як адстойваў раней". Яна звярнулася да кіраўніка дзяржавы:

"Сыдзі, пакуль не позна, пакуль ты не ўкінеш народ у страшную бездань, у бездань грамадзянскай вайны. Сыдзі!”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.