Аляксандра Герасіменя перад алімпіядай штодня праплывае да 12 км

Аляксандра Герасіменя перад алімпіядай штодня праплывае да 12 км

У Брэсце з 12-га па 16-е ліпеня праходзіць Кубак Беларусі па плаванні. Гэта апошняя спаборніцкая праверка для нацыянальнай каманды перад выступам на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

У другі дзень спаборніцтваў на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем перамогу атрымала Аляксандра Герасіменя — 54,15 сек. Гэта 30-ты вынік сусветнага сезону. Гэтым самым Герасіменя выканала адборачны нарматыў на ЧС-2017 у Будапешце. Пакуль лепшымі ў спартсменкі ў 2016 годзе на стометроўцы кролем былі 53,71. Гэта 14-ты вынік сезона ў свеце.

У Еўрарадыё атрымалася пагутарыць з Аляксандрай Герасіменяй у Брэсце падчас яе кароткага перапынку паміж трэніроўкамі і заплывамі. Яна распавяла, што яе цяперашняя падрыхтоўка перад алімпіядай значна адрозніваецца ад той, што была перад паездкай ў Лондан у 2012-м годзе. Праўда, раскрываць падрабязнасці плыўчыха не стала.  

Герасіменя: “Час ідзе — мы змяняемся, таму, вядома, і методыкі змяняюцца. Апошнія паўгады ў мяне было шмат змяненняў. Я трэніравалася ў Амерыцы, таму адпаведна сама методыка падрыхтоўкі была цалкам змененая… Які будзе рэзультат, паглядзім на Алімпіядзе”.

Еўрарадыё: “А колькі зараз праплываецце штодня?”

Герасіменя: “Гэта залежыць ад трэніроўкі. Па-рознаму бывае, але ў сярэднім па 10-12 кіламетраў.”

Нагадаем, што з мінулых Летніх алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Лондане, Аляксандра Герасіменя вярнулася з двума сярэбнымі медалямі.  Першае “срэбра” яна атрымала на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем (53,38 сек), другое – на дыстанціі 50 метраў вольным стылем  (24,28 сек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі