Алег Дулуб патлумачыў, чаму Аляксандр Глеб не выходзіць на поле

Алег Дулуб патлумачыў, чаму Аляксандр Глеб не выходзіць на поле

Галоўны трэнер БАТЭ Алег Дулуб патлумачыў, чаму Аляксандр Глеб не выходзіць на поле. Футбаліст падпісаў кантракт з барысаўчанамі два тыдні таму, але не ўдзельнічаў у стартавых паядынках каманды ў чэмпіянаце краіны.

“Міша [Гардзяйчук] трэніруецца больш Сашы [Глеба], — кажа Дулуб на пасляматчавай прэс-канферэнцыі. — Ён і гатовы лепш. А Саша з намі крыху больш за тыдзень. І яго гатоўнасць мне ацаніць складана, паколькі я з ім да гэтага не працаваў. Таму не ведаю, колькі яму трэба часу, каб набраць форму. Але тое, што бачу на трэніроўках, мяне цалкам задавальняе. Як толькі будзе момант, Глеб абавязкова выйдзе на поле”.

6 красавіка БАТЭ абыграў у гасцях “Мінск” (2:0) і выйшаў у лідары чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.

Алег Дулуб патлумачыў, чаму Аляксандр Глеб не выходзіць на поле
Алег Дулуб. Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі