Алег Дулуб: Да БАТЭ ў мяне было пяць прапановаў

Алег Дулуб: Да БАТЭ ў мяне было пяць прапановаў

Перад прапановай з боку БАТЭ Алег Дулуб меў пяць іншых прапановаў. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі 8 студзеня.

"У мяне было пяць прапановаў. Але калі паступіла барысаўская, я ўсім сказаў "Да пабачэння", — адзначыў трэнер. Прычым, па яго словах, некаторыя з адкінутых прапановаў былі фінансава больш прывабныя, чым праца ў БАТЭ. 

Як паведамлялася раней, Алег Дулуб быў прызначаны галоўным трэнерам барысаўскага футбольнага клуба 5 студзеня. Яго папярэднікам на гэтай пасадзе быў Аляксандр Ермаковіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі