Akute прэзентуюць песню-прысвячэнне гурту Ulis (слухаць)

Гурт Akute прадстаўляе на Еўрарадыё сваю версію класічнага твора гурта ULIS, кампазіцыі “Як на далоні”.


“Мы прэзентуем песню, якую прысвячаем 25-годдзю гурта Ulis. Гэта тая песня, якая некалі стала для нас момантам ісціны. Мы лічым, што гэтая песня ўваходзіць у залаты фонд беларускага рока. А наша бачанне яе — гэта як віншаванне гурта Ulis з такой выдатнай датай”, — кажа бас-гітарыст і аўтар песень гурта Раман Жыгараў.


“Як на далоні” стане не адзіным каверам, які з’явіцца на трэцім альбоме Akute. “Мы не здолелі выбраць нешта адно, таму зрабілі дзве песні”, — смяецца Рома. Акрамя кампазіцыі “Як на далоні” быў запісаны яшчэ адзін "хіт" ULIS “Марнатраўны сын”. Усяго ў новую пласцінку Akute “Рэальнасць і сны” увойдзе 11 песень.

На жыва пачуць каверы і ўвесь новы альбом Akute, а таксама старыя песні, можна будзе 11 красавіка ў мінскім клубе "RE:PUBLIC".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі