Актывістка Ніна Багінская спаліла савецкі сцяг

67-гадовая грамадская актывістка удзельнічала ў штодзённым малебне за Беларусь у Чырвоным касцёле. Пасля заканчэння малітвы Ніна Багінская сказала сваім паплечнікам, што плануе зладзіць адзіночную акцыю каля будынку КДБ, і пакінула запіску з тлумачэннем сваіх намераў, інфармуе БелаПАН.

У запісцы гаварылася, што ў гэты дзень 77 гадоў таму ва ўнутраным двары НКУС былі спаленыя дзясяткі тысяч рукапісаў беларускіх дзеячаў культуры. Апроч таго, Багінская пратэстуе супраць пераносу Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня, а таксама арышту ўдзельніка малебну Аляксандра Макаева, які 27 ліпеня прыйшоў з бел-чырвона-белым сцягам, і апазіцыйнага актывіста Іллю Дабратвора.

Ніна Багінская ў знак пратэсту спаліла савецкі сцяг. За 22.30 яе лёс быў невядомы. Затым жанчыну выпусцлі, склаўшы на яе пратакол. Раней яна неаднаразова затрымлівалася і была прыцягнутая да адказнасці з ўдзел да апазіцыйных акцыях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі