Акцыя апазіцыі ў Мінску скончылася

Прыкладна ў 19.10 акцыя апазіцыі ў цэнтры Мінску завяршылася. Удзельнікі шэсця дайшлі да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Мікола Статкевіч заявіў, што да Цэнтрвыбаркаму ісці не мае сэнсу, бо там ужо нікога няма.

Потым Статкевіч выступіў з кароткай прамовай. Ён заявіў, што пачынаецца кампанія "За свабодныя выбары". Сённюшнюю акцыю ён назваў першым дзеяннем гэтай кампаніі.

Пасля афіцыйнага завяршэння акцыі некаторыя з удзельнікаў пачалі чытаць вершы.