Вы тут

Акцёры Купалаўскага тэатра закрылі 101 сезон

Купалаўцы / Facebook

Акцёры Купалаўскага тэатра зачынілі 101 сезон і паабяцалі вярнуцца.

Пра гэта яны напісалі ў сябе на старонцы ў facebook:

—  Каханенькія-родненькія! За нашымі плячыма цэлы сезон! Ён і сто першы, і першы адначасова. Вельмі адказны, вельмі натхняльны. Мы хочам ад усяго сэрца падзякаваць тым, хто быў з намі ўвесь гэты час. Дзякуем вам, нашы дарагія гледачы. Увесь гэты сезон нашы сэрцы біліся ў сугуччы, а вы істава падтрымлівалі родных купалаўцаў словам, падабайкай, каментаром, сардэчкам, падпіскай. Дзякуючы вам мы атрымалі шанец, мы ўсё яшчэ існуем. Спектаклі часова адпачнуць, а мы застаемся ў эфіры і ўжо поўнімся планамі на сто другі сезон. Купалаўцы жывыя і жывейшыя за ўсіх жывых! Мы застаемся разам.

У жніўні 2020 большая частка актораў сышла з Купалаўскага тэатру ўслед за дырэктарам Паўлам Латушкам, які выказаў сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне гвалту. З таго моманту акторы ўтварылі трупу "Купалаўцы", змянілі фармат выступленняў на онлайн і паспяхова адыгралі цэлы сезон. Відэаверсіі спектакляў "Тутэйшых", «Войцэк», «Я», «Страх», «Паўлінка», праектаў «Купалаўцы LAB» і «Я гавару» паглядзела больш за 500 тысяч чалавек і яны даступныя на youtube. На канале — ужо больш за 140 тысяч падпісчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.