Вы тут

Акцёрка з "Гары Потэра": Мой дзядуля нарадзіўся ў Беларусі

Мірыям Маргуліс / Reuters

Брытанска-аўстралійская акцёрка Мірыям Маргуліс распавяла журналістам аўстралійскай The Sunday Post пра свае беларускія карані. "Мой дзядуля нарадзіўся ў Беларусі", — сказала яна. Ён з'ехаў з радзімы каля 1870 года і прыехаў у Шатландыю, дзе займаўся гандлем. Пазней у Глазга ў яго была невялікая крама ювелірных вырабаў. У той час сям'я змагла вырвацца з беднасці, кажа акцёрка.

Маргуліс 80 гадоў. Яе сям'я мае яўрэйскія карані. Раней ужо было вядома, што продкі акцёркі прыехалі ў Англію з Беларусі. У кіно Мірыям Маргуліс дэбютавала ў сярэдзіне 1970-х, здымалася ў серыялах, займалася агучкай. У фільмах пра Гары Потэра яна выканала ролю прафесара травалогіі Памоны Спраўт ("Гары Потэр і таемны пакой", "Гары Потэр і дары смерці. Частка 2").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.