Адвакат: Бабарыка не атрымліваў ніякіх прапановаў аб вызваленні з СІЗА КДБ

Адвакат: Бабарыка не атрымліваў ніякіх прапановаў аб вызваленні з СІЗА КДБ

Віктар Бабарыка не атрымліваў ніякіх прапановаў пра вызваленне з СІЗА КДБ пад якія-небудзь умовы, кажа яго абаронца. 

"Віктар Дзмітрыевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ, ніякіх прапановаў аб вызваленні яму не паступала. Хадайніцтвы і скаргі аб змене меры стрымання адхіленыя. Пра непрызнанне Віктарам Дзмітрыевічам віны паведаміла КДБ на сваім сайце — у гэтых адносінах нічога не змянілася. Зараз мы разам з Віктарам Дзмітрыевічам знаёмімся з матэрыяламі справы. І працягваем настойваць на невінаватасці", — распавёў парталу TUT.by адвакат палітвязня Дзмітрый Лаеўскі.

Напярэдадні пра магчымае вызваленне Бабарыкі з СІЗА КДБ заявіў сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка. Паводле яго звестак, гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Па словах Латушкі, беларускія ўлады ставяць умовай вызвалення, каб Бабарыка пакінуў Беларусь і з'ехаў на Кіпр. 

Віктар Бабарыка вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, але не быў зарэгістраваны. Падчас кампаніі па зборы подпісаў ў сярэдзіне чэрвеня яго разам з  сынам Эдуардам затрымаў ДФР КДК. Расследаванне атрыамла назву "справа Белгазпрамбанка", бо разам з экс-кіраўніком банка Бабарыкам былі затрыманыя шэраг кіраўнікоў установы.

24 лістапада прэс-служба КДБ заявіла пра завяршэнне расследаванне. Паведамлялася, што ўсе топ-менеджары банка, акрамя Бабарыкі, прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах.

Бабарыку КДБ назваў "арганізатарам злачыннай дзейнасці". Яго вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай і "адмыванні" грошай у асабліва буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі