Адразу чатыры расійскія клубы зацікавіліся беларусам Цімафеем Калачовым

Галоўны трэнер футбольнага клуба "Масква" Алег Блахін жадае запрасіць сваю каманду паўабаронцу зборнай Беларусі Цімафея Калачова.

Спецыяліст ужо правёў перамовы аб пераходзе 26-гадовага хаўбека, які мае дзеючы кантракт з "Растовым". Калі гэты трансфер адбудзецца, то Калачоў складзе ў "Маскве" кампанію тром беларускім варатарам Юрыю Жаўнову, Антону Амельчанку і Іллі Гаўрылаву, а таксама трэнеру Юрыю Петухову. Але ў паслугах Калачова таксама зацікаўленыя яшчэ тры расійскія клубы — "Рубін", "Спартак" і "Сатурн".

“Прэсбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі