Вы тут

Адмяняць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй сёлета не плануецца

Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй па-ранейшаму застаецца / pixabay.com

Адмяняць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй пакуль не плануецца. А зніжаныя тарыфы на мабільную сувязь працягнуць сёлета дзейнічаць у тэставым рэжыме, перадае БЕЛТА. 

Раней Беларусь і Расія дамовіліся адмяніць роўмінг у 2020 годзе. Былм падпісаныя адпаведныя дакументы. Аднак адмены так і не адбылося. Толькі з 1 лістапада былі ў 20 разоў зніжаныя тарыфы — з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну.

Па словах расійскага віцэ-прэм'ера Аляксея Аверчука, з Новага года планавалася перайсці на пастаяннае ўжыванне камфортных абаненцкіх роўмінгавых тарыфаў. Аднак цяпер у прэс-службе расійскага аператара "Мегафон" кажуць, што тэставы рэжым працягнуты да канца 2021 года. Тое самае гавораць у прэс-службах такіх расійскіх апетарараў, як "Білайн", МТС, Tele2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.