Адбылося лёсаванне 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў, "Арсенал" згуляе з "Ліверпулем"
Адбылося лёсаванне 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў. Лонданскі "Арсенал", за які выступае беларус Аляксандр Глеб, сустрэнецца з "Ліверпулем". Італьянская "Рома" згуляе з англійскім клубам "Манчэстар Юнайтэд",
"Шальке-04" (Нямеччына) патрапіла на іспанскую "Барселону", турэцкі
"Фенербахчэ" сустрэнецца з англійскім "Чэлсі".
Першыя чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць 1 і 2 красавіка, а сустрэчы ў адказ - 8 і 9 красавіка.
Таксама стала вядома, што пераможца пары "Арсенал" - "Ліверпуль" выходзіць на пераможцу пары "Фенербахчэ" - "Чэлсі". Адпаведна, "Рома" альбо "Манчэстар Юнайтэд" выйдуць на пераможцу пары "Шальке-04" - "Барселона".
Першыя паўфінальныя матчы будуць праведзеныя 22 і 23 красавіка, а паядынкі ў адказ адбудуцца 29 і 30 красавіка.