"Ад пачатку года КДБ затрымана больш за 10 здраднікаў" — Тэртэль

Камітэт дзяржбяспекі і аўтазак / З архіву Еўрарадыё

Камітэт дзяржбяспекі і аўтазак / З архіву Еўрарадыё

Ад пачатку 2023 года Камітэт дзяржбяспекі затрымаў дзесяць чалавек, якіх вызначае як здраднікаў. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Іван Тэртэль.

Па яго словах, у Беларусі актывізаваліся заходнія разведкі. "Асноўны акцэнт — вербавальная праца ў дачыненні да асоб, якія маюць магчымасць здабывання інфармацыі закрытага характару, вярбоўка супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і служачых дзяржаўнага апарату. З улікам агрэсіўнай дзейнасці замежных спецслужбаў па пранікненні ў сілавыя структуры і дзяржаўны апарат (дарэчы сказаць, з пачатку года КДБ затрымана больш за 10 здраднікаў) і значнай шкоды, якая наносіцца нацыянальным інтарэсам, абстаноўка патрабуе прыняцця комплексных мер па нейтралізацыі гэтых пагроз", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка КДБ.

Тэртэль сёння прадстаўляў у Савеце Рэспублікі закон, які ўводзіць для чыноўнікаў смяротную кару за здраду дзяржаве (напярэдадні за гэты закон прагаласавалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў). Ён паведаміў, што такая жорсткая мера прадугледжаная ў заканадаўствах такіх краін, як ЗША (асобныя штаты), Кітай, Егіпет, Іран, В'етнам, Сірыя, Туніс, Іарданія ды некаторых іншых. Па словах кіраўніка КДБ, гэта будзе пераважна прафілактычная мера: "Мы трактуем гэтую меру перш за ўсё як прафілактычную, накіраваную на недапушчэнне сур'ёзных злачынстваў супраць дзяржавы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі