Аб'яднаўчы сабор Украінскай праваслаўнай царквы пройдзе 15 снежня

Аб'яднаўчы сабор Украінскай праваслаўнай царквы пройдзе 15 снежня

Аб'яднаўчы Сабор, які абвесціць стварэнне аўтакефальнай памеснай царквы ва Украіне, зацвердзіць яе статут і абярэ кіраўніка, пройдзе 15 снежня 2018 года. Месцам яго правядзення абраная Кіеўская Сафія. Пра гэта піша hromadske.ua са спасылкай на прэзідэнта дзяржавы Пятра Парашэнку.

"Сусветны патрыярх Варфаламей паведаміў мне, што падпісаў адпаведныя лісты з запрашэннямі іерархаў УПЦ Кіеўскага Патрыярхату, УАПЦ і іерархаў УПЦ Маскоўскага Патрыярхата прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі", — дадаў кіраўнік Украіны.

Раней дарадца прэзідэнта Украіны, дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Расціслаў Паўленка паведамляў, што Сусветны патрыярх Варфаламей уручыць Томас аб аўтакефаліі абранаму патрыярху адзінай Украінскай царквы. Да гэтага ўручэння тэкст дакумента не будзе апублікаваны.

Як паведамлялася раней, 29 лістапада Сінод Сусветнага патрыярхата падрыхтаваў статут будучай Украінскай царквы. Сінод РПЦ, які прайшоў 15 кастрычніка ў Мінску, вырашыў разарваць адносіны з Канстанцінопалем, які пагадзіўся на аўтакефалію ўкраінскага праваслаўя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі