Абвінавачаным по справе “маргарытак” далі 5 і 8 гадоў калоніі

Абвінавачаным по справе “маргарытак” далі 5 і 8 гадоў калоніі

Абвіначаваным па справе “маргарытак” вынеслі прысуд — 5 і 8 гадоў калоніі, паведамляе БЕЛТА. Суд вырашыў задаволіць пазовы шматлікіх пацярпелых.

Нагадаем, што судовы працэс над дзвюма мінчанкамі, якія займліся гандлем рэчамі праз сацыяльныя сеткі і падманулі шматлікіх замоўцаў, распачаўся яшчэ ўвесну. Кацярына Банадысева і Вольга Антонава (дачка і маці) летам 2015 года стварылі ў розных сацыяльных сетках групу “Маргарытка Маргарытка” і праз яе прапаноўвалі рэчы на продаж. Пакупнікі мусілі ўнесці перадаплату.

Бізнэс развіваўся да 13 верасня 2016 года, калі пастаўкі замоўленых тавараў спыніліся, а людзі, якія заплацілі грошы, звярнуліся да праваахоўнікаў. Усяго па гэтай справе праходзіла каля 1 200 пацярпелах. Аб’ём нанесенай ім шкоды ацэньваецца ў 1 мільён 740 тысяч рублёў.

Дачка і маці былі затрыманыя 10 лістапада 2016 года. Кацярыне Банадысевай 29 гадоў, яна мае дваіх адзяцей — 2006 і 2015 гадоў нараджэння. Раней мела судзімасць за махлярства і атрымала 4 гады з адтэрміноўкай выканання прысуду. 50-гадовая Вольга Антонава раней была зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік. Абедзве жанчыны пасля затрымання знаходзіліся пад вартай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі