Абстаноўка ў краіне застаецца сумнай — еўрадэпутаты пра сітуацыю ў Беларусі

У Еўрапарламенце прайшлі дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі / Reuters, архіўнае фота​
У Еўрапарламенце прайшлі дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі / Reuters, архіўнае фота​

У Еўрапараламенце ў аўторак абмяркоўвалі Беларусь. Дэбаты "Аб сітуацыі ў Беларусі пасля аднаго года пратэстаў і іх гвалтоўнага падаўлення" доўжыліся амаль паўтары гадзіны, паведамляе Deutsche Welle.

Па словах еўракамісара па ўнутраных справах Ільвы Ёхансан, якая адкрыла абмеркаванне, "праз год пасля фальсіфікаваных выбараў абстаноўка ў Беларусі застаецца сумнай". Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае ціснуць на незалежныя галасы — прэсу, праваабаронцаў і грамадзянскую супольнасць. Расце колькасць палітвязняў.

Прагучала прапанова "неадкладна вынесці злачынствы Лукашэнкі на разгляд Міжнароднага крымінальнага суда" на падставе Чыкагскай канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, Манрэальскай канвенцыі аб уніфікацыі правілаў міжнародных паветраных перавозак і Канвенцыі супраць катаванняў ААН. Гэтую прапанову агучыў літовец Андрус Кубілюс. Яго падтрымалі і іншыя дэпутаты.

Еўрадэпутат ад "зялёных" Сяргей Лагадзінскі з Германіі прапанаваў калегам ініцыяваць "судовы працэс асабіста супраць Лукашэнкі і выставіць яму абвінавачванне ў катаваннях яго ж грамадзян".

"Доказы для гэтага ёсць", — падкрэсліў ён.

Мігранты

Дэпутаты гаварылі і пра міграцыйны крызіс на мяжы ЕС з Беларуссю. Гэтая тэма выклікала гарачыя спрэчкі. Папрокі гучалі і ў адрас уладаў Польшчы, Літвы і Латвіі. У прыватнасці, сацыял-дэмакрат з Партугаліі Пэдра Маркеш заявіў, што Лукашэнка "цалкам перайшоў межы чалавечнасці, выкарыстоўваючы людзей як зброю". Але "гэта ні ў якім разе не апраўдвае тое, як з гэтымі мігрантамі абыходзяцца на нашых межах" — межах ЕС.

Обстановка в стране остается плачевной  — евродепутаты о ситуации в Беларуси
Затрыманыя мігранты ля будынка польскай памежнай службы / Reuters

Дэпутатка з Германіі Тэры Райнтке нагадала калегам, што галоўнай зброяй дыктатараў з'яўляюцца не слёзатачывы газ або аўтаматы іх сілавікоў, а забыццё.

"Такія людзі, як Лукашэнка, хочуць, каб мы страцілі цікавасць. Яны хочуць, каб праз некалькі месяцаў мы забыліся, адвярнуліся і больш не глядзелі на тое, што адбываецца ў Беларусі", — сказала яна. Яна нагадала калегам пра лёс Марыі Калеснікавай і паабяцала, што Еўрапарламент не забудзе пра Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі