АБСЕ заклікае беларускі ўрад дапамагчы НДА ў процідзеянні гандлю людзьмі
Спецыяльны прадстаўнік АБСЕ па пытаннях процідзеяння гандлю людзьмі Эва Біёдэ, якая прыбыла з трохдзённым афіцыйным візітам у Мінск, заклікала беларускі ўрад падтрымліваць няўрадавыя арганізацыі, якія аказваюць дапамогу дзецям — ахвярам гандлю. "У Беларусі каля дваццаці НДА, і ім патрэбная фінансавая падтрымка дзяржавы", — сказала Э.Біёдэ пасля прыбыцця ў Мінск.
Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Мінскага офіса АБСЕ, падчас свайго візіту Э.Біёдэ сустрэнецца з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, міністрам унутраных спраў Уладзімірам Навумавым, парламентарыямі і прадстаўнікамі НДА. Яна таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Гвалт у дачыненні да дзяцей", адкрыцці паказу фільмаў "Кіно супраць гандлю людзьмі", у арганізацыі якога прыняў удзел Офіс АБСЕ у Мінску, і наведае Міжнародны цэнтр па міграцыі.