840 сем'яў мінчан стаяць у чарзе на сацыяльнае жыллё

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падчас наўпроставай тэлефоннай лініі 18 ліпеня заявіў, што ў Мінску 840 сем’яў стаяць у чарзе на сацыяльнае жыллё. 202 сям’і пры гэтым гадуюць дзяцей-інвалідаў.

Кіраўнік горада адзначыў, што ў сталіцы будуецца мала сацыяльнага жылля, а чарга на яго расце. Паводле Шорца, гарадскія ўлады звярнуліся да кіраўніцтва краіны з прапановай паскорыць чаргу. Калі такая ініцыятыва будзе падтрыманая, то чарга прасунецца наперад на 100 ці 200 чалавек, паведамляе minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі