8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы

Сёння адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага, дзе большасць складалі беларусы, перамагло ўтрая большую маскоўскую армію
30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага атрымала значную перамогу над 80-тысячным маскоўскім войскам. У гэтай бітве гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады па варожых войсках.

Памяць пра славутую перамогу была адзначаная і ў найноўшай гісторыі Беларусі. 8 верасня 1992 года на плошчы Незалежнасці група беларускіх афіцэраў прыняла першую сімвалічную прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусі.

Пад Оршай, на Крапівенскім полі, дзе адбылася бітва, штогод ладзіцца бардаўскі фэст.


На выяве — фрагмент карціны "Аршанская бітва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі