8 сакавіка з жаночым рок-трыа

Прэзентацыя сумеснага праекта Машы Макаравай з гурта «Маша і мядзведзі», Гаі Аруцюнян з «Дзяцей Пікасо» і салісткі «Тотал» Марыны Чэркуновай, якія аб’ядналіся ў жаночае рок-трыа, адбудзецца ў маскоўскім клубе «Ікра» 7 сакавіка.
Працоўная назва праграмы «Rock-And-Doll», праўда па словах Шандора, дырэктара «Дзяцей Пікасо», яна хутчэй за ўсё зменіцца на нешта рускамоўнае. Ідэя стварэння такога праекту належыць бубначу гурта «Тотал» Яўгену Нікуліну.

Разам з Гаяй Аруцюнян ён напісаў музыку да некалькіх сумесных кампазіцыяў, а аўтарам тэкстаў выступіў бубнач «Дзяцей Пікасо» Багдан Баброў.

Па словах Шандора, “магчымасць ажыццявіць такі праект з’явілася ў дзяўчын толькі цяпер, таму што і «Тотал», і «Маша і мядзведзі» пэўны час увогуле не існавалі як гурты. І вось напярэдадні Міжнароднага жаночага дню яны вырашылі зрабіць «жаночы канцэрт» для сваіх прыхільніц».

Як расказала сама Маша Макарава, «такога яшчэ не было на расійскай сцэне. За пяць гадзінаў сумеснай працы ў студыі ў дзяўчын не ўзнікла ніякіх негатыўных эмоцыяў. Таму і вырашылі зрабіць такі канцэрт».

Прэзентацыя будзе падзяляцца на некалькі частак. Спачатку дзяўчыны выйдуць на сцэну з сольнымі нумарамі з сваіх новых рэлізаў, а напрыканцы артысткі выканаюць некалькі новых кампазіцыяў у складзе трыа.

На сёння гатовыя ўжо тры сумесныя песні, а ў будучым плануецца стварыць яшчэ столькі ж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі