Вы тут

8 красавіка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 8 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,5520 да 2,5512 беларускага рубля. Панізіўся і курс еўра — з 2,7734 да 2,7715 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3669 беларускага (у аўторак — 3,3821).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,23%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.