Вы тут

8 кастрычніка ў Беларусі панізіліся курсы долара і расійскага рубля

БЕЛТА

8 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША зноў панізіўся — з 2,0708 да 2,0696 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,2713 з 2,2731 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1888 беларускага рубля (у панядзелак — 3,1930).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.