Вы тут

7 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У Беларусі 7 жніўня выраслі курс долара і еўра / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 7 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Вырас курс долара ЗША — з 2,4376 да 2,4482 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,8905 да 2,8971 беларускага рубля. Патаннела толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3249 беларускага (у чацвер — 3,3334).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,07%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.