Вы тут

6 снежня ў Мінску тры станцыі метро былі зачыненыя на гадзіну

Шыльда на ўваходзе ў мінскае метро / Фота: Еўрарадыё​

6 снежня ў 11:10 Мінскі метрапалітэн зачыніў на ўваход і выхад тры станцыі — "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга". Закрытыя станцыі цягнікі праязджалі без прыпынку. Як паведамлялі ў Менскім метрапалітэне, гэта было зроблена "ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў".

Праз гадзіну ўсе раней закрытыя станцыі метро сталі зноў даступныя для пасажыраў. Зараз метро працуе ў штатным рэжыме.

Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.