6 лістапада пасля таргоў на біржы рубель крыху ўмацаваўся да кошыка валют

6 лістапада пасля таргоў на біржы рубель крыху ўмацаваўся да кошыка валют

У пятніцу, 6 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара патаннеў на 5 рублёў і складае 17 500, еўра падаражаў на 26 — да 19 025 рублёў, курс расійскага рубля панізіўся з 276,20 да 275,02 беларускага рубля.

Такім чынам, беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,14%.

Нагадаем, што ў чацвер, 5 лістапада, курс долара вырас на 92 рублі і складае 17 505, еўра патаннеў на 16 — да 18 999 рублёў, курс расійскага рубля панізіўся з 277,17 да 276,20 беларускага рубля.

Фота: people-and-banks.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі