Вы тут

6 красавіка ў Беларусі панізіўся курс долара

6 красавіка ў Беларусі панізіўся курс долара / БЕЛТА

6 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,5722 да 2,5708 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,7797 да 2,7798 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3660 беларускага (у суботу — 3,3586).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,10%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.