5 траўня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра
![5 траўня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-0309.jpg.webp?itok=jBHYPALY)
5 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пасля ўчорашняга рэзкага росту панізіўся — з 2,4544 да 2,4404 беларускага рубля. Курс еўра таксама заўважна паменшаў — з 2,6845 да 2,6588 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2941 беларускага (у панядзелак — 3,2502).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,31%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.