5 сакавіка курс долара знізіўся на 322 рублі, курс еўра — на 198

5 сакавіка курс долара знізіўся на 322 рублі, курс еўра — на 198

У суботу, 5 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 322 рублі і складае 20 913, курс еўра знізіўся на 198 — да 23 011 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 290,05 да 290,95 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,59%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 4 сакавіка, курс долара знізіўся на 127 рублёў і складаў 21 235, курс еўра знізіўся на 1 рубель — да 23 209 рублёў, курс расійскага рубля наадварот павялічыўся — з 289,66 да 290,05 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі