Вы тут

4 жніўня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

4 жніўня ў Беларусі пайшлі наніз курсы долара і еўра / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,4475 да 2,4394 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,8771 да 2,8764 беларускага рубля. Курс расійскай валюты вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3218 беларускага (у панядзелак — 3,2997).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,24%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.