4 чэрвеня курс долара вырас да 15130 рублёў, курс еўра — да 17031

У чацвер, 4 чэрвеня, паводле таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 187 рублёў — да 15 130, курс еўра вырас на 374 рублі — да 17 031, курс расійскага рубля знізіўся з 281,22 да 274,29 беларускага.

У мінскіх абменніках долар і еўра прадаюць ужо па 15 200 і 17 150. Гэта яшчэ не рэкорд — 15 450 рублёў каштаваў долар 3 лютага.

"Наша ніва" адзначае, што рост курса долара ў Беларусі выкліканы рэзкім падзеннем расійскага рубля. Адбываецца гэта на фоне негатыўнай статыстыкі ў Расіі (падзенне ВУП за красавік на 4,2%), а таксама абвастрэння сітуацыі на Данбасе.

Нагадаем, у сераду, 3 чэрвеня, долар ЗША падаражэў на 31 рубель — да 14 943, курс еўра вырас на 333 рублі — да 16 657, расійскі рубель вырас на 2,1 рубля да 281,22 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі