31 сакавіка курс долара вырас на 6 рублёў, курс еўра — на 49

31 сакавіка курс долара вырас на 6 рублёў, курс еўра — на 49

У чацвер, 31 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 6 рублёў і складае 20 139, курс еўра вырас на 49 — да 22 828 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 297,49 да 297,02 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,01%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 30 сакавіка, курс долара знізіўся на 129 рублёў і складаў 20 133, курс еўра вырас на 131 рубель — да 22 779, курс расійскага рубля вырас з 294,93 да 297,49 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі